3.83 BYN
2.81 BYN
3.26 BYN
Жыхары горада Джэксана ў ЗША засталіся без пітной вады
Адразу два рэгіёны ЗША сутыкнуліся з вельмі вострым дэфіцытам вады. У горадзе Джэксан у Місісіпі няспраўныя ачышчальныя станцыі: у ваду, што паступала ў дамы, трапілі фекальныя сцёкі і атрутныя рэчывы. Вадаправод і каналізацыя поўнасцю адключаны. Населены пункт у стане гуманітарнай катастрофы.
У Лос-Анджэлесе таксама праблемы з вадой. Горад перажывае энергакрызіс. Мэрыя закрыла пункты, дзе бяздомныя маглі перажыць спёку і спаталіць смагу. У першы тыдзень верасня ў горадзе тэмпература за 40. Падача электрычнасці ў дамы абмяжоўваецца, бясплатная раздача вады ўладамі спынена.















