3.84 BYN
2.80 BYN
3.26 BYN
Жыхары італьянскага Палерма выступілі супраць эканамічнай дзейнасці прэм'ера
Палерма афарбаваўся пратэснымі тонамі. Сотні італьянцаў выйшлі на мітынг супраць эканамічнай дзейнасці прэм'ер-міністра краіны. Каменем спатыкнення сталі сацыяльныя дапамогі.
Джорджы Мелані паабяцала адмяніць праграму сацыяльнага забеспячэння, сцвярджаючы, што яна заахвочвае людзей заставацца на дапамозе, калі яны маглі б працаваць. Італьянцы раскрытыкавалі эканамічную палітыку. Заявілі, што мірыцца з такім станам спраў не збіраюцца.
Мясцовыя жыхары таксама занепакоены ростам цэн на электраэнергію і газ, якія падштурхнулі інфляцыю ў краіне да гістарычных рэкордаў.















