3.69 BYN
3.00 BYN
3.49 BYN
Жыхарам Украіны пагражае недахоп пітной вады
Аб магчымым абмежаванні або поўным спыненні водазабеспячэння папярэдзіў "Кіеўвадаканал". На сайце прадпрыемства растлумачылі, што прычынай занепакоенасці стала прыпыненне працы на нявызначаны тэрмін кампаніі "Днепр-Азот". Гэта адзіны на тэрыторыі Украіны завод па вытворчасці хлору для абеззаражання пітной вады. Камунальнікі б'юць трывогу, бо на некаторых прадпрыемствах запасы хімікатаў на зыходзе. Іх хопіць толькі на найбліжэйшыя 7-20 дзён. Адзначу, што рашэнне прыпыніць працу кіраўніцтва кампаніі "Днепр-Азот " прыняло з-за высокіх цэн на газ.