ЗША перасталі наносіць новыя ўдары па Іране
Першая мірная ноч у Іране пасля 13 сутак бамбардзіровак. Прэзідэнт ЗША ўпершыню амаль за два тыдні забараніў амерыканскім вайскоўцам наносіць новыя ўдары па Ісламскай Рэспубліцы. Паводле даных Axios, напярэдадні вайскоўцы прапанавалі яму чарговы спіс цэляў, але Трамп не адобрыў аперацыю. Пры гэтым амерыканскае камандаванне працягвае рыхтаваць варыянты аднаўлення буйных баявых дзеянняў. Трамп заявіў: ЗША могуць працягнуць або ўзмацніць удары, аднак "больш разумнай стратэгіяй" стане заключэнне здзелкі з Тэгеранам.
Пра прычыны змены тактыкі піша The New York Times: уся справа ў рызыцы расходавання ракет Patriot і боепрыпасаў для іншых сістэм СПА на Блізкім Усходзе. Таксама выданне адзначае: Вашынгтон занепакоены перспектывай пашырэння канфлікту і ўскладненнем







