Online streaming
Search
  • 3.64 BYN

  • 3.05 BYN

  • 3.61 BYN

NewsVideo gallery
Online streaming
Watch onlineTV Programm
PoliticsEconomyPresidentSocietyIn the worldRegionsCultureIncidentsHealthSportTechnologyHorizon
  • Main page/
  • News/
  • Culture

08.04.202116:41

Флейта Сякухаці, японскія званы і тыбецкія чашы, якія спяваюць. Мілагучнасць інструментаў, што выкарыстоўваюцца ва ўсходніх культурах для медытацый і рэлаксацый, адчулі і беларускія меламаны. Вечар японскай музыкі прыняў Цэнтр сучасных мастацтваў .

Зараз выставачную прастору Цэнтра сучасных мастацтваў займае японская гравюра "Сюнга" (у перакладзе - вясеннія карцінкі). У экспазіцыі творы XIX-XX стагоддзяў у тэхніцы ксілаграфіі. Экспанаты трапілі на пляцоўку з прыватных калекцый Японіі, Кітая, ЗША і Канады. Як дапаўненне - работы беларускіх мастакоў, якія па-свойму ўяўляюць далёкую культуру Японіі. Выстава абмежавана ўзроставай катэгорыяй "18+".

Сучасныя музейныя формы прадугледжваюць розныя мерапрыемствы ў межах выставы: ад майстар класаў да канцэртаў, квэстаў і лекцый.