3.70 BYN
2.96 BYN
3.45 BYN
Беларусь і Іспанія прэзентуюць сумесны арт-праект
Падвешаныя кнігі, паветраныя пёры і карціны са шкла і нафты. Такой інсталяцыяй Беларусь і Іспанія ўпершыню прэзентуюць сумесны арт-праект. Экспазіцыя беларускі Алены Толабавай і іспанкі Аіксы Партэры зойме пяць залаў Цэнтра сучаснага мастацтва. Экспанаты размесцяцца на падлозе, сценах і столі. Ідэя творчай калабарацыі - у абмене культурным вопытам паміж краінамі. Учора ў Мінск прыбыла іспанская мастачка для мантажу і распакавання сваіх работ.
Акрамя паказу арт-аб'ектаў, на адкрыцці дзясятага верасня выступяць і госці: тэатр іспанскага фламенка і джаз-банд з вострава Тэнэрыфэ.