3.82 BYN
2.83 BYN
3.29 BYN
Беларусь адзначае 120 гадоў з дня нараджэння Кузьмы Чорнага
Празаік, публіцыст, драматург, перакладчык. Лічыцца адным са стваральнікаў рамана на нашай мове. Сёння Беларусь адзначае 120 гадоў з дня нараджэння выбітнага айчыннага літаратара Кузьмы Чорнага, яго сапраўднае імя - Мікалай Раманоўскі. Яшчэ ў пачатку кар'ернага шляху крытыкі назвалі яго беларускім Дастаеўскім, ён быў галоўным рэдактарам часопіса "Узвышша", а пазней адным з арганізатараў Саюза пісьменнікаў. Вядомы дзякуючы творам "Сястра", "Зямля", "Радзіма", "Трэцяе пакаленне", "Пошукі будучыні", "Млечны Шлях".















