3.71 BYN
2.94 BYN
3.46 BYN
"Чазенія" Уладзіміра Караткевіча ўпершыню на хвалях Беларускага радыё
Аўдыяспектакль па "паэме ў прозе" ставіць Першы нацыянальны канал. Усяго ў радыйнай камандзе - паўсотні акцёраў. Гэтымі днямі каманда пачала запіс тэксту. Кожны эпізод літаральна пераносіць слухачоў на Далёкі Усход канца 60-х пры дапамозе музычнага суправаджэння.
Лідзія Заблоцкая прадоўжыць. Яны ўжо сустракаліся тут, у 4 студыі Дома радыё на Чырвонай, 4. Манаеў, Рагаўцоў і Салаўёў. У 1986-м акцёры Купалаўскага тэатра запісалі "Каласы пад сярпом тваім". Пасля вялікага перапынку ў дзясяткі гадоў - праца над чарговым творам Караткевіча.
У залатых фондах аўдыяспектакляў Першага нацыянальнага шмат Караткевіча. Яшчэ паўстагоддзя таму пісьменнік апрацоўваў свае творы для радыё самастойна. "Паэму ў прозе" "Чазенія" напісаў у 1965 пад уражаннем ад наведвання Далёкага Усходу. Зараз у аснове новай пастаноўкі - гісторыя кахання герояў аповесці: Севярына і Гражыны. У галоўных ролях - дэбютанты, маладыя купалаўцы.
Радыётэатр - мастацтва акустычнае. І пакуль галоўныя героі запісваюць складаны тэкст, рэжысёры падбіраюць і абмяркоўваюць музычнае афармленне. Уявіць дзеянне цалкам дапамогуць новыя для радыё гукавыя эфекты.
Наперадзе ў пастановачнай каманды апрацоўка гуку і мантаж. Тры сотні старонак у паўтарагадзінным аўдыяспектаклі.
Акрамя голасу легендарных акцёраў і гукаў прыроды, слухачы пачуюць і хіты 60-х, музыку Высоцкага і вальс у выкананні духавога аркестра. Адчуць моц кахання на хвалях Беларускага радыё можна напрыканцы верасня.