Дзень беларускага кіно адзначаюць 17 снежня
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Першая айчынная 3D-анімацыя, некалькі нацыянальных праектаў і сумесных міжнародных экшн-карцін. Такім стаў Год гістарычнай памяці для кінаіндустрыі Беларусі, якая адзначае сваё прафесійнае свята.
Сёння ў нашай краіне Дзень беларускага кіно. 17 снежня 1924-га выйшла пастанова "Аб кінавытворчасці ў БССР", стварэнні ўпраўлення па справах кінематаграфіі і фатаграфіі "Белдзяржкіно" і знятыя першыя хранікальныя кадры аб падзеях тых гадоў. Праз 2 гады беларускія гледачы ўбачылі дэбютны айчынны "баявік" "Лясная быль" Юрыя Тарыча паводле аповесці Міхася Чарота.







