3.66 BYN
3.05 BYN
3.48 BYN
Дзіцячае "Еўрабачанне-2020": прыём заявак да 15 жніўня
Белтэлерадыёкампанія прымае заяўкі на ўдзел у нацыянальным адборы дзіцячага "Еўрабачання". Арганізатары чакаюць песні да 15 жніўня ў выкананні калектываў і салістаў ад 9 да 14 гадоў.
Кампазіцыя - да 3 хвілін на рускай або беларускай мове. Замежнай - не больш за 40 працэнтаў тэксту. Заяўку можна пакінуць у электронным выглядзе на сайце tvr.by. Там жа апублікавана палажэнне праекта, якое сёлета змянілася. Так, зараз апроч інфармацыі пра сябе, фатаграфій, фанаграмы і тэксту песні, удзельнікам трэба адправіць відэазапіс выканання кампазіцыі ў рэжыме жывога гуку.
Хто ж з кандыдатаў патрапіць у фінал праекта, вырашыць фокус-група не пазней за 24 жніўня. Нагадаем, дзіцячае "Еўрабачанне-2020" у лістападзе прымае Польшча.