Дні культуры Узбекістана стартуюць у Мінску

Беларусь
і Узбекістан умацоўваюць
культурнае супрацоўніцтва. У мінскім кінатэатры
"Перамога" стартавалі паказы стужак
узбекскіх кінематаграфістаў.
Фільмам-адкрыццём стала псіхалагічная
драма рэжысёра Хатама Хамраева "Сын".
Усяго гледачы ўбачаць тры карціны. 8 чэрвеня на суд беларускай публікі будзе прапанавана камедыя "Вячэрняя кветка" і фільм - прызёр Канскага фестывалю "Крок. Дзіця Сонца Юсуф". Беларусь і Узбекістан супрацоўнічаюць і ў сферы кінавытворчасці. У выніку сумеснай працы на вялікія экраны выйшаў фільм "Ілхак", а таксама кінакарціны "Узбечка", "Казбек" і іншыя.
8 ліпеня ў Палацы Рэспублікі пад гукі фанфар адбудзецца цырымонія адкрыцця Дзён культуры Узбекістана ў Беларусі. Усходні характар гледачы адчуюць на гала-канцэрце майстроў мастацтваў. Пралогам да мерапрыемства стане мастацкая выстава ў фае.







