3.71 BYN
2.94 BYN
3.46 BYN
"Фактар.by" 27 чэрвеня пачынае праслухоўванне ў Гомелі
Тых, хто жадае выйсці з ценю будняў на святло сафітаў, чакаюць сёння ў гомельскім караоке-клубе "Арэна-Хол" па адрасе вуліца Камунараў, 6. Рэгістрацыю ў шоу-бізнес можна будзе прайсці прама на месцы, яна адкрываецца а 10-й гадзіне раніцы. Само праслухоўванне пачнецца апоўдні і прадоўжыцца да пяці вечара. Нагадаем, што з сабой патрэбны толькі пашпарт. Каманда прапануе запоўніць анкеты, пасля - праспяваць і распавесці пра сябе. Экспертнымі суразмоўцамі выступяць суперфіналіст першага сезона Мікіта Бялько і спявачка, тэлевядучая Аляксандра Гайдук.
Далей на кастынг таленавітых выканаўцаў будзе чакаць Магілёў - тут праслухоўванні пройдуць 1 і 2 ліпеня. Кульмінацыя турнэ адбудзецца ў сталіцы. Мінск будзе выбіраць таленты роўна тыдзень - з 4 па 10 ліпеня ўключна.