3.71 BYN
2.94 BYN
3.46 BYN
"Фактар.by": зоркі сышліся ў Брэсце
Народнае шоу краіны "Фактар.by" працягвае сваё турнэ па Беларусі. Сёння прыпынак - Брэст. Сцэна караоке-бара на Чкалава, 7 прымае таленавітых і харызматычных вакалістаў, якія мараць пра вялікую сцэну. Трапіць на праслухоўванне можна да 17:00. У арсенале ўдзельнікаў перадкастынгу толькі акапэльнае выкананне і станоўчы настрой, а з боку зорных настаўнікаў - прафесійны вердыкт.
Каманда праекта будзе раскрываць таленты ў горадзе над Бугам і заўтра, не змяняючы адрас. Рэгістрацыя адкрыецца ў 10:00. Тым, хто не паспее на музычны адбор, можна прыехаць у іншы абласны горад. Наперадзе перадкастынгі ў Гомелі, Магілёве і Мінску. Таксама можна адправіць заяўку і анлайн на сайце tvr.by.