"Ганненскі кірмаш" зноў сабярэ гасцей 22 жніўня
Аўтар:Рэдакцыя news.by
"Ганненскі кірмаш" зноў збірае гасцей. Найбуйнейшаму аўтэнтычнаму кірмашу Гродзенскага краю ў 2026 годзе споўніцца 305 гадоў.
Яшчэ ў XVI стагоддзі сюды з'язджаліся купцы, сяляне і госці. А вядомасць кірмаш атрымаў дзякуючы продажу коней - іх там выстаўлялі тысячамі.
Сёння "Ганненскі кірмаш" - візітная картка Зэльвенскага раёна. На ім праходзяць турніры вершнікаў, катанне на конях, кірмаш рамяснікоў, конкурс пленэр-майстроў, конныя шоу і выступленні зорак эстрады. У атмасферу мінулых эпох можна акунуцца 22 жніўня.







