Маршруты выхаднога дня - у рубрыцы "Праменад"
Канцэптуальны "ПераХод" з'явіўся ў арт-гасцёўні "Высокае месца". Эксперыментдаступны да прагляду з серады. Тым часам у Маладзёжным тэатры - "Сямейны ўік-энд". Камедыю Пуарэ сыграюць 15 кастрычніка. А дзе можна прайсці "Тэсты для дарослых" і што дадуцьна біс у Вялікім? Маршрутам выхаднога дня прайшлася Лідзія Заблоцкая.
Спаборнічаць з геніем Баха, Моцарта і Рахманінава можа хіба што геній з тых кампазітараў, якія стварылі нятленныя хіты да фільмаў. Саўндтрэкі ўжо даўно класіка. Агучыць Галівуд замахнуўся Вялікі тэатр. Зараз тут ажываюць хіты, якія стварыў Джон Уільямс.
Вялікі ў гэтыя хвіліны - кінатэатр! Опера і балет саступаюць сцэну мелодыям фабрыкі мрояў. Выконвае сімфанічны аркестр тэатра. За дырыжорскім пультам пасля чатырохгадовага антракту маэстра з Германіі Вільгельм Кайтэль.
Папулярную праграму захавалі ў двух аддзяленнях. Глядач перагледзіць "Парк юрскага перыяду", "Спіс Шындлера", "Зорныя войны", "Гары Потара" пад жывое сімфагучанне.
Музыка з блокбастараўпрагучаць на біс у Вялікім у нядзелю, 16 кастрычніка, а 15-га можна паслухаць "Казкі пра каханне". У падарунак мамам - нестандартная калабарацыя галерэі Савіцкага і легендарнага ансамбля "Камерата".
Іх акапэльныя спевы будуць гучаць заўтра сярод пейзажаў Мікалая Таранды. Мастацтвазнаўцы сабралі іканаграфію яго пейзажа ў часовую экспазіцыю. Экспрэсіўная абстракцыя стане фонам прэм'ернай праграмы "Камераты". Гэты год для заслужанага гурта юбілейны - 35-ты.
Сімфонія гукаў атрымаецца 15 кастрычніка а палове на сёмую.
Атрымаць ад убачанага мастацтва больш чым асалоду і сысці з чамаданам адкрыццяў пра сябе - так можна. У Тэатры беларускай драматургіі. Акцёры і пастаноўшчыкі распакавалі "Тэсты для дарослых" і вынеслі іх у аднайменны прэм'ерны спектакль. Клічуць на размову са смехам на сур'ёзныя тэмы адносін ужо з учора.
Прама ў зале псіхолаг растлумачыць сямейныя недаказанасці. І паралельна разбярэ ўласныя праблемы.
Паўтары гадзіны спектакля - і без антракту. У аснове камедыі - п'еса харвацкага драматурга Міра Гаўрана. Пісьменнік з іроніяй аналізуе тэму сямейных узаемаадносін. На беларускай сцэне размова з гледачому адкрытым фармаце і ў суправаджэнні аўтэнтычных мелодый Харватыі. Партнёр стане ў прамым сэнсе саўдзельнікам "тэрапіі".
Дзейства - у ігры трыа акцёраў. Квіткі на сённяшні паказ раскуплены. Наступны спектакль заяўлены ў афішы на 18 кастрычніка.
Больш культурных явак і арт-пароляў шукайце кожную раніцу ў навінах на тэлеканале "Беларусь 1", а таксама на сайце Белтэлерадыёкампаніі.







