Мастацкі музей зачыніцца на рэканструкцыю 10 жніўня
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Сёння апошні дзень, калі можна прайсці па залах галоўнага корпуса Нацыянальнага мастацкага музея ў звыклым выглядзе - ужо заўтра ён зачыніцца на рэканструкцыю.
У гонар гэтага музей праводзіць маштабную акцыю, прысвечаную пачатку пераўтварэння. А поўдні адбудзецца экскурсія па рускай калекцыі, а ў 17:00 - перформанс "Кансервацыя паветра галоўнага корпуса".
Арганізатары прапануюць прынесці з сабой пустыя слоікі, каб захаваць часцінку атмасферы старога будынка. Уваходныя білеты сёння выпусцяць з памятным дызайнам. Музей будзе адкрыты з 11:00 да 19:00.







