3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Міжнародны Шагалаўскі пленэр стартаваў у Віцебску
Чацвёрты форум аб'яднаў жывапісцаў з сямі краін свету. Пленэр падоўжыцца два тыдні. Акрамя Віцебска ўдзельнікі пабываюць у Полацку і Ліёзне, наведаюць музей-сядзібу Рэпіна "Здраўнёва". У праграме запланаваныя майстар-класы, вечар паэзіі і аўтарскай песні. Завершыцца форум выніковай выставай, якая пройдзе ў арт-цэнтры Марка Шагала сёмага лiпеня - у дзень нараджэння майстра. Па дзве работы ўдзельнікі падораць Віцебску.
Шагалаўскія пленэры праходзілі ў Віцебску яшчэ ў дзевяностыя гады. У 2016 традыцыю адрадзілі. Па выніках форуму будзе створаны каталог з прэзентацыяй мастакоў і іх работ.