3.68 BYN
2.98 BYN
3.43 BYN
Манументальная класіка ад вядучых салістаў Еўропы ў Мінску
У канцэртнай зале "Верхні горад" прагучаў чароўны Шуман, хвалюючы Брамс, бліскучы Шастаковіч. Піяніст і акампаніятар Вячаслаў Спірыдонаў - ураджэнец Беларусі, лаўрэат міжнародных конкурсаў - упершыню выступіў перад мінскім гледачом у дуэце са знакамітым віяланчэлістам Львом Сіўковым. Прыхільнікі класічнай музыкі ацанілі пранікнёную інтэрпрэтацыю вядомых твораў.
Зараз музыканты працуюць у Швейцарыі і актыўна гастралююць. Перад тым як прыехаць у Мінск, яны дали канцэрт манументальнай класікі ў Брэсце ў суправаджэнні аркестра.















