3.71 BYN
2.94 BYN
3.46 BYN
Музей-запаведнік "Заслаўе" прадставіў выставу Таццяны Ласкі
Заслаўе раскрывае свой турыстычны патэнцыял! Гэтаму старажытнаму гораду ёсць што расказаць і паказаць. У гэтым сезоне тут арганізавалі цыкл краязнаўчых мастацкіх ініцыятыў. Так праект стартаваў у музеі-запаведніку "Заслаўе".
Падрабязней пра яго раскажа Наталля Бардзілоўская. Гісторыя гэтай пабудовы (цяпер Спаса-Праабражэнскай царквы) пачынаецца ў ХVI стагоддзі. Уладар Заслаўя Ян Глебавіч узвёў на гэтым месцы каменны храм - кальвінскі збор, рэфарматарскую ўстанову. Але ў такой якасці пабудова праіснавала нядоўга. Сын Ян Янавіч перадаў кальвінскі збор католікам - так узнік касцёл Святога Архангела Міхаіла. Пазней, у 1839 годзе, пасля заканчэння дзеяння царкоўнай уніі з Рымам, храм пераходзіць пад кіраўніцтва Мінскай праваслаўнай епархіі - вось і з'яўляецца Спаса-Праабражэнская царква.
Месца прыцягнення вернікаў - на набажэнствы ў храм Заслаўя людзі прыязджаюць і з іншых рэгіёнаў. Тут кафедра мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага. Тут "прапісаўся" праект "Заслаўскі Спас". І тут жа, адна з нешматлікіх праваслаўных цэркваў, дзе службы ідуць на роднай беларускай мове. Месца старадаўняе, намоленае. І вельмі прыцягальнае для людзей мастацтва. Жывапісцы, фотамастакі, паэты прысвячаюць Заслаўю і яго жамчужыне свае творы. Сёлетні год, увогуле, для мясцовых - асаблівы, юбілейны.
Яна паказвае Заслаўе ў розныя поры года. 15 гадоў Таццяна Ласка літаральна "палявала" на незвычайныя кадры і трапныя ракурсы. Калі пачынала - была іншая тэхніка, адпаведна, не такія шырокія магчымасці. Але і тыя рэтра-фота ўжо ацанілі гледачы.
Таццяна Ласка - жывапісец, акварэліст, майстар па тэкстылі, удзельніца шматлікіх пленэраў, выстаў, актыўны чалавек і краязнавец. Дзяліцца творчасцю - яе крэда. Вось цяпер дэманструе фота. Хтосьці скажа: і што тут такога, фатаграфуе будынак, даўно вядомы, толькі што мяняюцца зіма-вясна-лета-восень... Так могуць усе, добра што тэлефоны ў кожнага пад рукой. Але ёсць такі выраз "прыгажосць у вачах таго, хто глядзіць" - і аўтар экспазіцыі, прафесійная мастачка, марыць, каб звычайныя рэчы гледачы ўбачылі незамыленым вокам, адноўленым поглядам. Каб уявілі кальвінскі збор у адвечнасці.
Выставу Таццяны Ласкі прадставіў музей-запаведнік "Заслаўе". Установа запрашае да сваіх стацыянарных праектаў і часовых выстаў. Увогуле старажытнае Заслаўе - выдатнае месца для падарожжаў: тут усё дыхае гісторыяй.