3.74 BYN
2.94 BYN
3.40 BYN
На "Славянскім базары ў Віцебску" Дзень моладзі
Фэставыя дні на Заходняй Дзвіне працягваюцца. На "Славянскім базары ў Віцебску" Дзень моладзі.
Аб тым, што сёння горад аддадзены маладым і крэатыўным, віноўнікі свята заявілі арт-парадам на галоўнай вуліцы. Калі скласці рэйтынг самых масавых фэставых падзей, то Дзень моладзі будзе ў першых радках. На "Славянскі базар" сябе паказаць прыязджаюць хлопцы і дзяўчаты з усіх абласцей краіны. Хіп-хоперы, удзельнікі аркестраў і музычных калектываў, мастакі бодзі-арт і байкеры, прадстаўнікі адоранай і творчай моладзі прынялі ўдзел у адкрыцці свята.
Удзельнікі Дня моладзі ўсклалі кветкі да Вечнага агню на плошчы Перамогі. А ў гэтыя хвіліны праходзяць фэст "Агонь танца", свята моладзевых субкультур і здаровага ладу жыцця, варкаўт-турнір, фэст дваровых гульняў. Завершыцца бітвай дыджэяў. На сёння гэта не адзіны музычны батл. Увечары на сцэне Летняга амфітэатра пачнецца фінал вакальнага спаборніцтва выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск 2018". У першы дзень удзельнікі будуць выконваць славянскія хіты.