3.71 BYN
2.94 BYN
3.46 BYN
Нацыянальная кніжная палата Беларусі адзначае векавы юбілей
Векавы юбілей 25 чэрвеня адзначае Нацыянальная кніжная палата Беларусі. Гэта цэнтр рэгістрацыі ўсіх друкаваных выданняў, што выходзяць на тэрыторыі краіны: ад кніг, часопісаў і газет да лістовак і плакатаў. За мінулы сезон у Беларусі ўбачылі святло 19,7 млн экзэмпляраў кніг.
Прысваенне міжнародных кніжных нумароў і служба стандартызацыі - таксама задачы Кніжнай палаты. Яе фонды захоўваюць выдавецкую прадукцыю Беларусі, пачынаючы з 1920-х гадоў, - звыш 4 млн экзэмпляраў.
З 2012 года ўсе выданні рэгіструюцца ў інфармацыйнай сістэме. Сёння там каля 2 млн бібліяграфічных запісаў. Сама ж сістэма распрацаваная ў рамках дзяржпраграмы "Электронная Беларусь".