3.76 BYN
3.00 BYN
3.39 BYN
Нацыянальныя касцюмы, стравы і родная мова - у Мінскай гарадской ратушы прайшоў літаратурны вечар
У Мінскай гарадской ратушы прайшоў літаратурны вечар з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы. Святочнае мерапрыемства было арганізавана Міністэрствам замежных спраў Беларусі пры падтрымцы Белтэлерадыёкампаніі. Паэтычны вечар сабраў кіраўнікоў больш чым 30 замежных дыпмісій. Некаторыя госці выступілі з вершамі беларускіх паэтаў.
Для Беларусі гэта ўжо добрая традыцыя - праводзіць літаратурныя вечары, якія пацвярджаюць важнасць і запатрабаванасць моўнай разнастайнасці. Як адзначыў міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік, мы ніколі не дзялілі сваіх людзей ні па моўным, ні па этнічным прынцыпе.