3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Нацыянальны мастацкі музей дэманструе "Сусвет Язэпа Драздовіча"
Экспазіцыя складаецца з калекцый шасці беларускіх музеяў і прысвечана 130-годдзю з дня нараджэння мастака. Жывапіс, скульптура, маляванкі... Язэп Драздовіч пакінуў і багатаую спадчыну графікі. Захаваліся яго замалёўкі архітэктуры Вільні, Мінска, Міра, Навагрудка і шматлікіх беларускіх вёсак.
У гісторыі беларускай культуры асоба Драздовіча займае знакавае месца. У пачатку ХХ стагоддзя яго наватарскія творы былі прасякнуты касьмічнасцю, маштабам, не характэрным для беларускай культуры тых часоў.