3.67 BYN
3.03 BYN
3.48 BYN
Адна з галоўных падзей "Славянскага базара" - конкурс выканаўцаў эстраднай песні
Віцебск сустракае "Славянскі базар"! Ужо гэтым вечарам- цырымонія ўрачыстага адкрыцця юбілейнага ХХХ Міжнароднага фестывалю мастацтваў. Адназ галоўных падзей - традыцыйна конкурс выканаўцаў эстраднай песні. Удзельнікі - прадстаўнікі 15 краін - ад Расіі, Казахстана, Сербіі, Германіі да Кубы і Эквадора - ужо некалькі дзён яны рэпеціруюць у Мінску, некаторыя яшчэ напярэдадні прыбывалі ў Беларусь. Сёння да абеду ў вакалістаў другі прагон з Прэзідэнцкім аркестрам, а затым усе дэлегацыі адправяцца ў фестывальны Віцебск!
Сваё выкананне сусветных хітоў канкурсанты прадэманструюць ужо ў суботу, а славянскія шлягеры пад акампанемент Прэзідэнцкага аркестра Беларусі прагучаць на закрыцці фестывалю 18 ліпеня.