3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Афіцыйная праграма фэсту "Святая Сонца" ўжо стартавала
Перанесціся ў часы паганства, станцаваць у карагодах, ушанаваць хвалу Сонцу - як галоўнаму сімвалу жыцця. Усё гэта можна зрабіць на купальскім этнафэсце "Святая Сонца" ў музейным комплексе "Дудуткі". Афіцыйная праграма ўжо стартавала. Дзве музычныя сцэны, кірмаш майстроў, майстар-класы па пляценні вянкоў і адукацыйныя лекцыі на тэму Купалля. А яшчэ двухгадзіннае фаер-шоу і, вядома ж, пошук той самай папараць-кветкі. Апусканне вянкоў у ваду вызначана на 5 раніцы. Білеты на двухдзённы фэст можна набыць у касе музейнага комплексу "Дудуткі".