3.77 BYN
2.96 BYN
3.50 BYN
Ад драўляных маставых да будаўніцтва метро - невядомая Няміга на здымках у мастацкай галерэі Савіцкага
Прагуляцца па Нямізе пачатку XX стагоддзя. Выстава раней невядомых здымкаў найстарэйшай вуліцы Мінска адкрыецца гэтым вечарам у мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага. Як выглядалі культавыя збудаванні, што захаваліся да нашых дзён? Якую забудову мелі вуліцы, зніклыя з карты горада? Гісторыя сэрца беларускай сталіцы - ад драўляных маставых да будаўніцтва станцыі метро - у экспазіцыі "Успаміны аб Нямізе".