3.74 BYN
2.93 BYN
3.43 BYN
Першая музычная прэм'ера пра знакамітага беларускага драматурга Янку Купалу
Аб жыцці і смерці народнага паэта Беларусі Янкі Купалы ўпершыню распавялі ў музычным спектаклі. Праваднікамі ў свет біяграфіі для творчай групы тэатра музкамедыі выступілі эксперты Літаратурнага музея Купалы.
Падрабязна Дар'я Тарасава. Купала спявае барытонам. Гэта першая паэтычная сімфонія ў нотах пра нацыянальнага паэта. Знакамітыя шляхецкія вусы, вядомая паходка і яго кій-крывулька. Купалаўскую эпоху аднаўлялі з фатаграфічным падабенствам. У спектаклі-рэквіеме біяграфічныя факты з жыцця паэта пераплятаюцца з аўтарскай фантазіяй. Гучаць і вершы самога песняра.
У аснове драмы - успаміны музы народнага паэта. Паўліна Мядзёлка - гэта імя трывала прапісалася ў біяграфіі Купалы. У яе гонар аўтар назваў гераіню п'есы "Паўлінка". Спецыяльна для спектакля мемуары ўпершыню адаптавалі пад тэатральную пастаноўку. У цэнтры сюжэта - класічны любоўны трохвугольнік.
Ахапілі маладосць і больш сталыя гады Купалы. За спектакль у галоўнага героя адразу некалькі перагрымаў. Акцэнт на жыццёвыя перыпетыі, узаемаадносіны паэта з жонкай Уладзіславай і той, каго кахаў ўсё жыццё. Каментатар спектакля - балетная трупа. Харэаграфію да жыцця і смерці Купалы паставіла балетмайстар Наталля Фурман.
Рэквіем па Купалу, лірычныя арыі і дуэты. Над складанай партытурай ў гонар нацыянальнага паэта працаваў беларускі аўтар Алег Хадоска. У спектаклі задзейнічаны хор.
Сцэнаграфічнае рашэнне - чорна-белая хроніка. Праекцыя на тэатральным экране - гэта рэдкія дарэвалюцыйныя кадры, відэарад часоў Другой сусветнай. Яны не сустракаліся пры жыцці, але ўбачылі адзін аднаго на тэатральных падмостках. На сцэне музкамедыі сутыкаюцца Сталін і Купала.