3.72 BYN
2.86 BYN
3.40 BYN
Прэм'ера ў Купалаўскім тэатры - на камернай сцэне гісторыя нечаканага кахання
Прэм'ера ў Купалаўскім тэатры! Пад канец 104 сезона на камернай сцэне гісторыя нечаканага кахання. Спектакль “Бясконцая гісторыя” паводле п’есы Міхаіла Хейфеца “Rock-n-roll на захадзе”. Твор даволі вядомы і не раз ставіўся ў розных тэатрах. Аднак у купалаўскім варыянце галоўныя героі танцуюць не пад рок-н-рол, а выконваюць лацінскія танцы пад гучанне спявачкі Цэзарыі Эвары. Стыль пастаноўкі камедыйны, нягледзячы на часам драматычныя праблемы сталых людзей.
У спектаклі заняты два склады артыстаў. Акцёрскі дуэт заслужаных артыстаў Беларусі Уладзіміра Рагаўцова і Тамары Нікалаевай-Апіёк свой варыянт танцавальнага кахання пакажа ў новым тэатральным сезоне ў верасні.















