3.74 BYN
2.94 BYN
3.40 BYN
Рубрыка "Праменад"
Культурны марафон у Верхнім горадзе ў Мінску працягваецца! У гэтую суботу свята грэчаскай культуры "Калімера"! Кітайская ваенная выстава у музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, а ў Нацыянальным гістарычным - "100 дамоў Пярну" да 100-годдзя ўтварэння Эстонскай Рэспублікі. Плануем культурныя выхадныя з Ларысай Гулякевіч і рубрыкай "Праменад".
Фотавыстава "100 дамоў у Пярну", прымеркаваная да 100-годдзя абвяшчэння Эстонскай Рэспублікі, адкрылася у Нацыянальным гістарычным. Работы вядомага эстонскага фатографа і ілюстратара прапаноўваюць дробязі з прыватнага жыцця эстонскіх сем'яў.
Работы выкананыя ў аўтарскай тэхніцы майстра з дапамогай розных фільтраў і спецыяльнай фотаапаратуры. Андрэс Адамсон - дызайнер, ілюстратар, фатограф, педагог. Лаўрэат прэмій за лепшыя фатаграфіі, аўтар шматлікіх кніжных ілюстрацый, сярод якіх «Акадэмія навук - калектыўны розум Эстоніі», «Лісты да дачкі» і інш. Летась за праект "100 дамоў у Пярну" аўтару быў нададзены тытул " Чалавек года горада Пярну". Экспазіцыя у гістарычным музеі Мінска - да 5 жніўня.
Музей Вялікай Айчыннай вайны прэзентаваў выставу, прысвечаную барацьбе кітайскага народа з японскімі захопнікамі. Усе экспанаты даставілі самалётам з Пекіна.
Агульны ўклад у Вялікую Перамогу. У экспазіцыі - больш за 120 фотаздымкаў і 44 унікальныя копіі дакументаў. Лістоўкі і пратаколы расказваюць пра ўзброенае процістаянне на ўсходнім фронце падчас Другой сусветнай вайны. Дарэчы, тады ў Кітаі, як і на нашых землях, дзейнічаў партызанскі рух. У падрыхтоўцы праекта прынялі ўдзел дзевяць музеяў Кітая.
У гэтую суботу на тэрыторыі Верхняга горада пройдзе свята грэчаскай культуры "Калімера". У праграме свята - канцэртная праграма і спектаклі з удзелам грэчаскіх артыстаў.
Майстар-класы па грэчаскай мове, танцах і гатаванні грэчаскага салата будуць праходзіць у самым сэрцы Мінска на плошчы Свабоды у суботу.
Стылізаваны грэчаскі дворык і артысты ў вобразе герояў і багоў з Алімпа - усё гэта на свяце "Калімера". Акрамя тэатралізаваных дзей і канцэртных праграм, выставы-продажы мастацка-літаратурнай друкаванай прадукцыі і ласункаў.
Нягледзячы на тое, што тэатральны сезон закрыты да восені, купалаўцы у нядзелю даюць спектакль пра каханне "Зямля Эльзы". Нясумных выхадных!