3.74 BYN
2.94 BYN
3.40 BYN
Рубрыка "Праменад"
Новая выстава графікі - у Гістарычным музеі Беларусі. У фармаце опэн-эйр заўтра стартуе чарговы музычны праект "Класіка ля Ратушы", а за горадам можна ўзняцца ў неба і адчуць сябе рэтралётчыкам.
Плануем культурныя выхадныя з Ларысай Гулякевіч і рубрыкай “Праменад”.
19 работ у розных тэхніках ад мэтра графікі Іосіфа Капеляна. Выстава прымеркавана да дня нараджэння мастака ў Гістарычным музеі Беларусі.
Іосіф Капелян - беларускі мастак, які зараз жыве ў Ізраілі. Ён стварыў вялікую колькасць акварэлей, жывапісных твораў, працуючы ў жанры пейзажа і нацюрморта. Дадзеная выстава прадстаўляе эстампы - выключна творы графічнага мастацтва ў трох розных тэхніках. На ліку Іосіфа Капеляна больш за 40 персанальных выстаў у розных краінах свету. А два гады таму Іосіф Капелян атрымаў Міжнародную прэмію імя Мікалая Рэрыха ў піцерскім Эрмітажы.
У эпоху адважных авіятараў 30-60 гадоў, на месца вялікіх дасягненняў і незвычайных адкрыццяў запрашае У-лётны фэст у гэтыя выхадныя. Месца, дзе нават можна запусціць ракету ў неба - у музеі народнай архітэктуры і побыту, што ў вёсцы Азярцо.
Авіягульні для дзяцей і дарослых. Усе выхадныя У-лётны фэст запрашае адчуць вострыя пачуцці ад рамантычнага палёту на паветраным шары ці ў адкрытай кабіне мотадэльтаплана. А для тых, хто прыедзе ў Музей народнай архітэктуры і побыту з дзецьмі, будзе магчымасць зрабіць амаль сапраўдны кардонны самалёт і шмат іншых сувеніраў.
Праект "Класіка ля Ратушы" змяніў "Джазавыя вечары". Зараз кожную суботу на плошчы Свабоды будуць выступаць лепшыя аркестры краіны. Заўтра адкрывае фестываль Сімфанічны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам Аляксандра Анісімава канцэртам "Любімая класіка - любімаму гораду.
Пад музыку Бетховена стартуе чацвёрты фестываль "Класіка ля Ратушы". У суботніх вечарах пад адкрытым небам, якія працягнуцца да канца лета, выступяць - духавы аркестр "Няміга", капэла "Санорус", і іншыя вядомыя калектывы краіны.
Паспейце наведаць летнія мерапрыемствы, што праходзяць у фармаце опэн-эйр. Нясумных выхадных і да наступнай пятніцы.