"Руская Атлантыда" - міжнародны праект-адраджэнне прэзентаваны ў Мінску
Міжнародны праект, які прыцягвае ўвагу да адраджэння праваслаўных святынь, спрыяе аднаўленню манастыроў і храмаў і дае мастакам магчымасць адлюстраваць на палотнах духоўна значныя мясціны. Пленэрна-выставачная ініцыятыва пад назвай "Руская Атлантыда" ўпершыню прэзентавана ў Беларусі. З галерэі культурна-асветніцкага цэнтра "Каўчэг" Свята-Елісавецінскага манастыра рэпартаж Наталлі Бардзілоўскай.
Беласнежныя храмы, залачоныя купалы, людзі, што ідуць на службу, і зялёныя прасторы, за гарызонтам якіх макушкі манастыроў. Падарожжа па зямлі праваслаўнай у паўсотні карцін. Суздаль, Калуга, Уладзімір, Цвер. Але да замілавання светлымі сюжэтамі назва выставы, у якой драма, - "Руская Атлантыда". Памятаеце міфічны востраў, што знік пад вадой? Менавіта такім змрочным часам для сваёй радзімы, які ледзь не паглынуў хрысціянскую цывілізацыю, аўтар праекта Віталь Васільеў лічыць пачатак XX стагоддзя.
Удзельнікаў пленэраў запрашаюць праехаць з мальбертамі па розных мясцінах. Геаграфія шырокая: Байкал, Кубань, Сібір. Творчыя экспедыцыі міжнародныя, у іх бяруць удзел жывапісцы-прафесіяналы з краін былога Саюза, блізкага і далёкага замежжа. Праект узбагачае духоўна: арт-вандроўнікаў прымаюць у прыходах, даюць начлег, кормяць, забяспечваюць экскурсійную праграму. Мастакі пішуць з натуры. Як вынік - адкрытыя выставы, і кожны творца дорыць адну з карцін гасцінным гаспадарам. Праекту 10 гадоў. У Беларусі "Руская Атлантыда" ўпершыню. А вось айчынныя мастакі ўжо не першы раз далучаюцца да ініцыятывы.
Арганізатары "Рускай Атлантыды" - госці Мінска - ужо запланавалі некалькі пленэраў у беларускіх мястэчках, каб мастацкі тандэм увасобіў у фарбах велічнасць і хараство Беларусі праваслаўнай.
У Мінску праект "Руская Атлантыда" размясціўся ў культурным духоўна-асветніцкім цэнтры "Каўчэг" Свята-Елісавецінскага манастыра. Выстава, прысвечаная спадчыне, якая не павінна знікнуць, будзе працаваць да 12 лютага.







