3.77 BYN
2.82 BYN
3.21 BYN
Стаў вядомы пераможца конкурсу "Маладзiчок-2026"

У Маладзечне
гэтымі днямі пануе
асаблівая атмасфера беларускай музыкі
і паэзіі. Тут праходзіць трэці дзень
фестывальнай праграмы. 11 чэрвеня ўся
ўвага была звернута на юныя
таленты.
Стаў вядомы пераможца XII конкурсу юных выканаўцаў эстраднай песні "Маладзiчок-2026".
Гран-пры сёлета паедзе ў Магілёў разам з трыумфатарам Раманам Галубцовым.
"Калі шчыра, то я не вельмі чакаў, што я выйграю. Але, ведаеце, у мяне ў душы было нейкае прадчуванне, што гэтая песня спадабаецца ўсім гледачам, - падзяліўся Раман. - Я планую яшчэ вельмі шмат канцэртаў, фестываляў, праектаў, таму што ўжо на маім творчым шляху ёсць адзін праект - "Фактар. BY". Ён навучыў мяне, як трэба правільна паводзіць сябе на сцэне, змагацца з хваляваннем, адчуваць, кайфаваць на сцэне. У далейшым я планую не здавацца, вядома ж, атрымліваць яшчэ ўзнагароды і імкнуцца яшчэ да якога-небудзь Гран-пры".















