3.74 BYN
2.83 BYN
3.34 BYN
Тэатр-студыя кінаакцёра адкрывае юбілейны сезон прэм'ернай пастаноўкай А. Яфрэмава
Тэатр-студыя кінаакцёра ў гэтыя хвіліны адкрывае юбілейны сезон. Даць старт святочнай афішы выпала спектаклю "Дзядзька Ваня" паводле Чэхава ў пастаноўцы мастацкага кіраўніка, заслужанага артыста Беларусі Аляксандра Яфрэмава. Спектакль прэм'ерны - выйшаў на сцэну ў ліпені, на закрыцці мінулага тэатральнага года. Трупа кіношных тэатралаў стваралася ў 80-х гадах як эксперыментальная лабараторыя, каб кінаакцёры і рэжысёры, якія прыехалі ў Мінск з усяго Саюза на "Беларусьфільм", паміж здымкамі не страчвалі навык. Зараз гэта адзіны тэатр такога плана, які захаваўся на постсавецкай прасторы. За 40 сезонаў калектыў увасобіў больш за 70 твораў сусветнай і айчыннай класікі.















