У Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстава "З любоўю ў сэрцы"
Аўтар:Рэдакцыя news.by

Жаночы погляд на мастацтва. У Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстава жаночай творчасці "З любоўю ў сэрцы".
У экспазіцыю ўвайшло больш за 80 твораў 35 аўтараў - беларускіх мастачак і майстрыц. Галоўная тэма работ - жанчына і яе любоў.
У выставачнай зале прадстаўлена ўсё: ад жывапісу і скульптур да вышыванага нацыянальнага касцюма і фарфору з ручным роспісам. Наведвальнікаў сустракае фатаграфія Алены Аладавай, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР. Менавіта пад яе кіраўніцтвам фонды музея папоўніліся тысячамі шэдэўраў мастацтва.
Дарэчы, большасць супрацоўнікаў Мастацкага музея - жанчыны, таму ў экспазіцыі можна ўбачыць іх здымкі (глядзіце відэа).







