3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Пайшоў з жыцця народны артыст Беларусі Эдуард Зарыцкі
Вядомы кампазітар, аўтар сотняў папулярных эстрадных хітоў, класічных сімфоній, сюіт, музыкі для спектакляў і кінафільмаў. А песня "Так прыйшла да нас Перамога" штогод выконваецца 9 мая. Паспеў папрацаваць ён і з галоўнай драматычнай сцэнай краіны - Купалаўскім тэатрам. Музыка да "Трыбунала" Макаёнка напісана менавіта Зарыцкім.
Эдуард Барысавіч нарадзіўся 9 лютага 1946 года ў горадзе Чырвоны Кут Саратаўскай вобласці. І з 48-га года жыў у Мінску. Скончыў кансерваторыю - цяперашнюю Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі па класе кампазіцыі прафесара Анатоля Багатырова. Стаў адным з самых маладых членаў Саюза кампазітараў Беларусі ва ўзросце 20 гадоў. Да эстраднага жанру прыйшоў яшчэ ў кансерваторыі. Пісаў для беларускай зборнай КВЗ. А апошнія гады пераключыўся на музыку для дзяцей. Маэстра часта можна было ўбачыць у журы прэстыжных музычных конкурсаў, у тым ліку і нацыянальнага адборачнага тура дзіцячага "Еўрабачання". Кампазітара не стала на 73-м годзе жыцця.