V Фестываль мастацтваў беларусаў свету аб'яднаў 250 удзельнікаў з 13 краін
У Беларусі стартаваў V Фестываль мастацтваў беларусаў свету. Форум праходзіць у рамках дзяржаўнай праграмы "Культурная прастора". Праект арганізуецца раз на 3 гады з мэтай падтрымкі і папулярызацыі нацыянальнай культуры сярод замежных дыяспар.
Сёлета маштабны творчы марафон аб'яднаў 250 удзельнікаў з 13 краін. Сярод іх прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў суайчыннікаў з Расіі, Казахстана, ЗША, Германіі, Іарданіі, краін Балтыі і іншых дзяржаў. 23 верасня расстаўлялі акцэнты на дыялогавай пляцоўцы "Беларусь гасцінная: дыялог пра культуру" ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
24 верасня ў Мінскім гарадскім палацы культуры пройдзе традыцыйны гала-канцэрт, дзе калектывы мастацкай самадзейнасці і сольныя выканаўцы пакажуць фальклорныя і эстрадныя нумары. Акрамя таго, удзельнікі наведаюць Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, Вялікі тэатр Беларусі, а таксама традыцыйна адправяцца ў рэгіёны краіны. Адзначым, што сёння за межамі краіны пражываюць звыш 3 млн беларусаў.







