3.71 BYN
3.00 BYN
3.41 BYN
У "Гасцёўні Уладзіслава Галубка" праходзіць выстава антыкварных лялек
У "Гасцёўні Галубка" пануе лялечнае царства. На гэтай выставачнай прасторы ў Траецкім прадмесці адкрылася экспазіцыя майстра Алы Алёнінай. Аўтар рэстаўрыруе сваіх герояў з дробных частак антыкварных прадметаў, старадаўніх аксесуараў.
Сваімі сакрэтамі лялечных спраў майстар падзялілася з нашым карэспандэнтам Ларысай Гулякевіч. Тут пануе "Антыкварнае каралеўства", валадарыць у якім мастак-рэстаўратар, лялечных спраў майстар Ала Алёніна. Апантаны творчы чалавек.
Самае каштоўнае ў гэтых экзэмплярах - аўтэнтычнасць. І не толькі саміх лялек, але і аксесуараў. Адзенне, карункі, тканіна і ўпрыгажэнні. За гэтым стаіць вялікая праца рэстаўратара.
Антыкварныя лялькі з пап'е-машэ, кампазіту, дрэва, бісквітнага фарфору, тэкстылю і воску. Самыя раннія з іх датуюцца 1860 годам. У кожнага героя свая гісторыя. Ала збірае іх па ўсім свеце. Праз інтэрнэт заказвае, выкупляе, рамантуе, рэстаўрыруе - дае новае жыццё.
Любая рэч, часам у дрэнным стане, ажывае у яе руках. Мастак-рэстаўратар Ала Алёніна заўсёды любіла аднаўляць старадаўнія прадметы. Мэбля, старыя чамаданы, драўляныя скрыні -- ўсё ідзе у ход. Нават пабіты посуд ператвараецца ў венецыянскую мазаіку. Напэўна, няма такой тэхнікі, якую б яна не асвоіла, аднаўляючы лялькі і іх адзенне.
Лялькамі Ала займаецца 13 гадоў. Некалі трапіла на выставу, якую праводзіла майстар Ірына Ражко, яна стала настаўнікам і натхняльнікам. Зараз Ала Алёніна і сама лялечных спраў майстар.
Клей ПВА, фарбы: акрылавыя, алейныя, тэмпера. Ствараць гламурных персанажаў майстру дапамагаюць і яе трое дзяцей. Яны робяць загатоўкі для новых герояў і праводзяць майстар–класы. Калега з Гомеля, якая займаецца інтэр'ернымі лялькамі, прыехала на выставу ў Траецкае прадмесце ацаніць працу Алы Алёнінай.
Лялечныя персанажы Алы Алёнінай паспяхова экспануюцца на міжнародных выставах у Іспаніі, Італіі, Японіі, Расіі і Кітаі. Мастачка ўдзельнічае ва ўсіх беларускіх лялечных і Тэдзі-праектах, а таксама з'яўляецца пераможцам міжнародных конкурсаў.