3.72 BYN
3.01 BYN
3.37 BYN
У. Карачэўскі: У геаграфіі кінафестывалю "Лістапад" зараз ніякіх абмежаванняў
У геаграфіі кінафестывалю "Лістапад" зараз ніякіх абмежаванняў. Аб гэтым распавёў на закрытым брыфінгу генеральны прадзюсар форуму, дырэктар "Беларусьфільма" Уладзімір Карачэўскі. Новая дырэкцыя вядзе перамовыз дыстрыб'ютарамі, рэжысёрамі і прадзюсарамі з усяго свету аб удзеле ў фестывалі. З новаўвядзенняў - на экран трапяць фільмы выключна гуманістычнай скіраванасці. Афішы "Лістапада" размесцяць не толькі ў мінскіх кінатэатрах - фестываль паедзе і ў рэгіёны. Ідзе абмеркаванне паказу нацыянальнай стужкі "Купала" ў рамках форуму. Акрамя прэм'ер, гледачы ўбачаць рэтраспектыву творчасці Віктара Турава. Асобныя паказы да 80-годдзя пачатку вайны і 50-годдзя беларускай анімацыі. Сам жа XXVIIфорум плануюць рэфармаціраваць у кінарынак (стварыць пляцоўку для прасоўвання айчынных стужак і паслуг па стварэнні кіно для партнёраў).
Устаноўлены дэдлайн падачы заявак на ўдзел - 1 кастрычніка. А ў верасні афіцыйна пачне працу сайт "Лістапада". Тады ж стане вядомы слоган. Прэзентуюць і абноўлены лагатып XXVIIфоруму.