3.74 BYN
2.94 BYN
3.42 BYN
У Купалаўскім тэатры адбыўся перадпаказ спектакля "Сон у летнюю ноч"
Шэкспір на мове інавацыйнай сцэнаграфіі. У Купалаўскім адбыўся перадпаказ спектакля "Сон у летнюю ноч". У шэдэўр англійскага драматурга творчая група праекта дадала сучасныя гаджэты. На тэатральных падмостках героі Шэкспіраўскай камедыі раз'язджаюць на гіраскутарах. Пляцоўка абсталяваная мноствам камер, якія ў рэжыме рэальнага часу пераносяць карцінку на куб з празрыстымі сценамі. У ім і разгортваецца дзейства. За ўвасабленне сусветнай класікі на беларускай сцэне ўзяўся рэжысёр Новасібірскага дзяржаўнага драматычнага тэатра Андрэй Прыкаценка. Гэта першая работа майстра з беларускай трупай.
Купалаўскі занясе змены ў афішу: замест культавай "Паўлінкі" новы, 99-ы сезон адкрые "Сон у летнюю ноч". Першы паказ спектакля - 7 верасня.