3.68 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
У Купалаўскім упершыню паказалi адаптаваны спектакль для людзей з абмежаваным зрокам
Убачыць тэатр пры дапамозе слоў. Галоўная драматычная сцэна краіны стала больш даступнай для людзей з абмежаваным зрокам. Упершыню ў Купалаўскім паказалі спектакль, адаптаваны для гледача з асаблівымі патрэбнасцямі. Крок насустрач мастацтву без меж зрабіла некамерцыйная арганізацыя "МоцАрт". Мэта каманды - стварэнне інклюзіўнай прасторы. Дзе любы глядач зможа атрымаць якасную паслугу шырокага профілю. Дык што ж хаваецца за словам "аўдыядэскрыпцыя" і як гэта працуе на справе, ведае Ніна Мажэйка.
Для іх тэатр пачынаецца не з вешалкі, а з чуткіх інструкцый білецёра. Колькасць прыступак, адлегласць да крэсла - неабходнае кіраўніцтва для гэтага тыпу наведвальнікаў. У астатнім жа яны нічым не адрозніваюцца ад публікі. Пазнаць гледача с асаблівымі патрэбнасцямі можна толькі па радыёнавушніках.
Радыёпрылада не проста аксесуар, а парадны ўваход у п'есу. Праз аўдыядэскрыпцыю - менавіта так называюць лаканічнае апісанне прадмета ці дзеяння для людзей з пашкоджаным зрокам - яны даведваюцца не толькі пра фігуры гутаркі, але і пра падрабязнасці відовішча.
Для аўдыядэскрыпцыі ў Купалаўскім тэатры ёсць усё неабходнае. Перш за ўсё гэта кабіна, дзе знаходзіцца дыктар падчас дзеяння. Гэта, вядома, маніторы, з іх дапамогай ён сочыць за тым, што адбываецца на сцэне. І радыёапаратура - вось такія навушнікі, яму неабходны, каб таксама назіраць за дзеяннем.
Якога колеру касцюм, якому стагоддзю належыць гарнітур і што ўзяў у рукі галоўны герой - такія дэталі цікавяць дыктара. Ён – вочы пазбаўленых зроку. Такіх спецыялістаў у краіне няшмат. Ёсць і асаблівыя патрабаванні - перш за ўсё дыкцыя, назіральнасць, а таксама здольнасць імправізаваць. На жаль, пакуль такому не вучаць ва ўніверсітэтах.
П'есу на фіскальную тэму – “Школу падаткаплацельшчыкаў” - упершыню не глядзяць, а слухаюць. Артысты ж працуюць на сцэне, як і звычайна. Дзеянне ніяк не змяняецца нават па хронаметражы - пракантралявалі нават з секундамерам.
Прэм'еру, адаптаваную для асаблівых гледачоў, падрыхтавалі напрыканцы тэатральнага сезона. Хутка купалаўцы ідуць на адпачынак. Ці з'явіцца ў новым сезоне новая штатная адзінка – аўдыядэскрыптар, пабачым у верасні.















