3.68 BYN
2.98 BYN
3.43 BYN
У Салігорску стартуе тэатральная серада
У Салігорску прэм'ера. З сённяшняга дня стартуе тэатральная серада. У свой юбілейны, 50 сезон, гарадскі Палац культуры аднавіў даўнюю традыцыю. Штомесяц у Салігорск з гастролямі на адзін вечар будуць прыязджаць тэатральныя калектывы з усёй краіны і нават замежжа.
Першая пастаноўка тэатральнай серады - мюзікл-камедыя ад тэатра інтэрпрызы "Вокны" "Паліто з Бабруйска". Вясёлыя гісторыі жыхароў гэтага горада гледачы Салігорска убачаць у выкананні вядомых беларускіх акцёраў тэатра і кіно.
У лістападзе салігорскага гледача чакае прэм'ера ад свайго тэатра, а ў снежні - балет "Шчаўкунчык" ад Мінскай гімназіі-каледжа мастацтваў.















