3.77 BYN
3.00 BYN
3.47 BYN
Уладзіслаў Хандогій дасць канцэрт у Мінску 29 лістапада
Яго талент пакарыў публіку мноства краін, а крытыкі называюць артыста ўзыходнай зоркай беларускага музычнага небасхілу. Лаўрэат міжнародных конкурсаў піяніст Уладзіслаў Хандогій сёння дае канцэрт у Мінску. На яго рахунку гастролі ў краінах СНД, Еўропы і Амерыкі. Сёлета ён стаў фіналістам прэстыжнага Міжнароднага конкурсу піяністаў у ЗША.
У вялікай зале Белдзяржфілармоніі Уладзіслаў Хандогій выступіць у суправаджэнні сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі. Прагучыць канцэрт Чайкоўскага № 2, а таксама прэм'ерныя ўверцюры беларускіх кампазітараў.