Выстава "Астральны нацюрморт" у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў
Аўтар:Рэдакцыя news.by
"Астральны нацюрморт" - у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў. Серыю сваіх новых работ прадстаўляе мастак Юрый Якавенка - уладальнік Нацыянальнай прэміі ў галіне выяўленчага мастацтва ў намінацыі "Графіка" за 2020 год. У падборцы цыкла пад містычнай назвай сюррэалістычныя афорты, выявы якіх перадаюць нерэальны свет, поўны фантастычных істот і трансфармацый.
Юрый Якавенка - сусветна вядомы беларускі мастак. Яго ілюстрацыі да паэмы Гусоўскага "Песня пра зубра" ў прыватнай калекцыі каралевы Вялікабрытаніі Лізаветы Другой і былога Папы Рымскага Бенедыкта XVI.







