3.77 BYN
2.98 BYN
3.43 BYN
Выстава Voyage, Voyage адкрываецца ў сталічным Палацы мастацтваў
Вільнюс пяцідзясятых, Індыя сярэдзіны васьмідзясятых і Егіпет двухтысячных. Выстава Voyage, Voyage адкрываецца сёння ў сталічным Палацы мастацтваў і дэманструе творы беларускіх мастакоў розных пакаленняў. Уражанні аб вандроўках па свеце мовай жывапісу, графікі і скульптуры. Экспануюцца работы розных перыядаў: ад 50-ых гадоў мінулага стагоддзя да сучаснасці.
Праект ахоплівае больш за сотню работ з усёй Беларусі. Гэта дэкаратыўнае мастацтва, кераміка, шкло, графіка, жывапіс. Здзейсніць "ваяж" можна да 15 ліпеня.