3.77 BYN
2.96 BYN
3.50 BYN
Рэйтынгі кіруючых партый Германіі падаюць
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Рэйтынгі кіруючых партый Германіі падаюць. Канцлер Мерц страчвае 9 % папулярнасці ў параўнанні з чэрвенем, а сацыял-дэмакраты (гэта партыя экс-канцлера Шольца) набіраюць усяго 13 % галасоў. Паводле даных сацапытанняў, амаль 60 % немцаў занепакоеныя тым, як "легкадумна ў ФРГ гавораць пра гатоўнасць да вайны" і ўпэўнены, што "ў Германіі ўсё несправядліва". Апошні раз такую колькасць незадаволеных фіксавалі ў 2010-м.
Германія больш не самая папулярная краіна ў ЕС для бежанцаў
На гэтым фоне Германія ўпершыню за апошнія гады перастала быць лідарам па запытах на прытулак. Як піша Welt am Sonntag, у краіны зараз толькі трэцяе месца пасля Іспаніі і Францыі. За першую палову 2025-га ў ФРГ паступіла крыху больш за 61 тыс. першасных заяў. Гэта амаль удвая менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.