3.77 BYN
2.96 BYN
3.50 BYN
Апетытныя дранікі, шашлыкі, мёд, квас, конкурсы і песні - атмасфера дзённых гулянняў у Александрыі
Аўтар:Вікторыя Шаркова
У Магілёўскай вобласці ў гэтыя дні традыцыйнае свята - "Купалле". Фестываль "Александрыя збірае сяброў" 16-ы раз збіраецца на маляўнічым беразе Дняпра! Свята, без перабольшання, стала культурным брэндам Беларусі.
Ключавыя тэмы фестывалю 2025-га - 80-годдзе Вялікай Перамогі, адзінства народаў Беларусі і Расіі і традыцыйныя каштоўнасці. Мерапрыемства ўсе гады падтрымлівае Прэзідэнт.
Сябры пазнаюцца ў Александрыі! І такое адчуванне, што сёння тут была ўся Беларусь! Гасцей радавалі кіламетровыя гандлёвыя рады, фуд-корты з пачастункамі, конкурсы, шмат спорту, песень і танцаў (гл. відэа).