3.69 BYN
3.00 BYN
3.47 BYN
14-ты тур чэмпіянату Беларусі па футболе стартуе 28 чэрвеня
14-ты тур чэмпіянату Беларусі па футболе стартуе сёння двума матчамі.
У палескім дэрбі "Славія" прыме "Гомель", мазыране ідуць пятымі ў турнірнай табліцы, а "рысі" - на дзявятым радку. На другім канцы краіны, у Брэсце, мясцовае "Дынама" чакае ў госці "Віцебск". І тут будзе гарачае супрацьстаянне ва ўсіх сэнсах - брэстаўчане на 4-й пазіцыі, футбалісты "Віцебска" - на 6-й, але ўсяго толькі адзін бал аддзяляе іх адзін ад аднаго. Менавіта гэты паядынак пакажа ў прамым эфіры тэлеканал "Беларусь 5" - пачатак у 20:35.