19-ы тур беларускай Экстралігі стартуе чатырма матчамі
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Чатырма матчамі 2 лістапада стартуе 19-ы тур рэгулярнага сезона беларускай Экстралігі. Два паядынкі Белтэлерадыёкампанія пакажа ў прамым эфіры.
У сустрэчы з "Лідай"на выездзе салігорскі "Шахцёр" паспрабуе спыніць серыю з дзвюх паражэнняў. Рыцары ж, наадварот, здабылі тры вікторыі запар. У 17:50 прамая трансляцыя супрацьстаяння пачнецца на тэлеканале "Беларусь 5", а ў 20:15 на спартыўным канале сачыце за матчам паміж "Гомелем" і "Юнацтвам".
Таксама ў праграме гульнявога дня сустрэчы "Брэст" - "Магілёў" і "Нёман" - "Авіятар".







