4 медалі заваявалі беларусы на чэмпіянаце свету па самба
Аўтар:Рэдакцыя news.by
4 медалі заваявалі беларусы ў першы дзень чэмпіянату свету па самба. Планетарны форум гэтымі днямі прымае сталіца Узбекістана Ташкент. Таццяна Мацко, якая менш як год таму стала мамай і толькі ў верасні правяла першы турнір пасля вяртання, сёння выйграла чэмпіянат свету чацвёрты раз за кар'еру. Ёй не было роўных у вагавой катэгорыі да 59 кілаграмаў. У вазе 50 таксама золата прымерыла Анфіса Капаева, бронзавая ўзнагарода ў катэгорыі да 54 у Марыны Жарскай, а ў мужчын паспяхова выступіў Павел Гладкіх. Ён падняўся на трэцюю прыступку п'едэстала ў вазе 64.Планетарны форум прадоўжыцца да нядзелі.







