3.74 BYN
2.83 BYN
3.34 BYN
А. Сабаленка ўпершыню выйшла ў паўфінал US Open
Яшчэ на крок бліжэй да запаветнай мэты. Арына Сабаленка гэтай ноччу аформіла выхад у паўфінал Адкрытага чэмпіянату ЗША. Прычым для гэтага нашай тэнісістцы спатрэбілася менш як паўтары гадзіны. У чвэрцьфінале Сабаленцы супрацьстаяла чэшка Барбара Крэйчыкава. І зараз за выхад у фінал беларуска паспрачаецца з 73-й ракеткай свету - канадкай Лэйлай Ані Фернандэс. Раней дзяўчаты на кортах у афіцыйных матчах не гулялі. Будучая саперніца, дарэчы, у чвэрцьфінале ў трох сэтах расправілася з Элінай Світолінай, а да гэтага выбіла з барацьбы Наомі Осаку і Анжаліку Кербер.















